21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх размаўлялі.

Своеасаблівым падарункам роднай мове ў гэтым годзе стала выстава, падрыхтаваная нашымі навучэнцамі. На ёй прадстаўлены партрэты пісьменнікаў і мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця.

Comments powered by CComment